Інфаграфіка

Да 80-годдзя вызвалення Беларусі. Манумент Перамогі ў Мінску |

Плошча Перамогі ў Мінску — асаблівае памятнае месца.
 
У 1954 г. на плошчы ўстаноўлены велічны манумент у гонар Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, у памяць пра загінулых воінаў.

Манумент Перамогі:

Вышыня — 38 м, абліцаваны шэрым гранітам.
Завершаны абеліск выявай ордэна Перамогі.
Чатыры грані пастамента абеліска аформлены бронзавымі гарэльефамі:
«9 мая 1945 г.», «Слава загінулым героям», «Савецкая Армія ў гады Вялікай Айчыннай вайны», «Партызаны Беларусі».

Як сімвал Перамогі каля падножжа абеліска ляжыць меч, абвіты лаўровай бронзавай галінкай.

Вакол абеліска — чатыры бронзавыя вянкі, якія сімвалізуюць чатыры фронты*, байцы якіх прымалі ўдзел у вызваленні Беларусі.

З абодвух бакоў цырыманіяльнай пляцоўкі размешчаны 12 тумбаў з зямлёй з гарадоў-герояў.

3 ліпеня 1961 года на плошчы Перамогі запалены Вечны агонь.
Агонь запаліў Герой Савецкага Саюза Аляксей Бурдзейны — камандзір 2-га гвардзейскага Тацынскага танкавага корпуса 31-й арміі 3-га Беларускага фронту.
4-я танкавая брыгада, што ўваходзіла ў склад корпуса, 3 ліпеня 1944 г. першая ўварвалася ў сталіцу.

У пешаходным пераходзе пад плошчай Перамогі знаходзіцца мемарыяльная зала, адкрытая ў 1985 г.

Пост №1

3 ліпеня 1984 г. каля манумента Перамогі ўпершыню быў выстаўлены Пост №1.
Першымі на вахту памяці заступілі навучэнцы ГПТВ №8.
На працягу 40 гадоў Пост №1 не спыняў сваёй работы.

*1-ы, 2-і, 3-і Беларускія і 1-ы Прыбалтыйскі франты, якія вызвалялі Беларусь.

Крыніцы: Мінгарвыканкам, адкрытыя крыніцы

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть