Сакратары саветаў бяспекі краін АДКБ абмеркавалі ваенна-палітычную абстаноўку ў зоне адказнасці арганізацыі
Фота з архіва
6 чэрвеня, Масква /Эдуард Півавар . Пасяджэнне Камітэта сакратароў саветаў бяспекі АДКБ адбылося 6 чэрвеня ў Алматы (Казахстан), паведамілі ў прэс-службе АДКБ.
На пасяджэнні з дакладам аб абстаноўцы ў зоне адказнасці АДКБ і мерах, накіраваных на нейтралізацыю выклікаў і пагроз бяспекі дзяржаў — членаў Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспекі, выступіў генеральны сакратар АДКБ Імангалі Тасмагамбетаў.
«Удзельнікі сустрэчы правялі падрабязнае абмеркаванне ваенна-палітычнай абстаноўкі ў зоне адказнасці Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы і мер па ўдасканаленні дзейнасці і ўзаемадзеяння ў фармаце арганізацыі ў пытанні процідзеяння выклікам і пагрозам дзяржавам — членам АДКБ», — адзначылі ў прэс-службе.
Асаблівая ўвага была ўдзелена праекту мэтавай міждзяржаўнай праграмы АДКБ па ўмацаванні таджыкска-афганскай граніцы. Праект дакумента быў адобраны членамі Камітэта сакратароў саветаў бяспекі. Ён будзе прадстаўлены на разгляд Савета калектыўнай бяспекі АДКБ.