Эканоміка

Стук: большая частка пракурорскіх праверак у сферы эканомікі датычыцца АПК


Аляксей Стук. Фота з архіва

25 чэрвеня, Мінск . Большая частка пракурорскіх праверак у сферы эканомікі датычыцца аграпрамысловага комплексу (АПК). Аб гэтым паведаміў намеснік генеральнага пракурора Аляксей Стук на прэс-канферэнцыі, прысвечанай Дню работнікаў пракуратуры,

«Пільная ўвага ўдзелена эфектыўнасці работы аграпрамысловага комплексу. Больш за палову праверак, праведзеных пракурорамі ў сферы эканомікі, — праверкі ў АПК. Акцэнт зроблены на забеспячэнні выканальніцкай дысцыпліны, прадухіленні неапраўданых матэрыяльных страт і ўронаў, у тым ліку ў ходзе пасяўных і ўборачных кампаній», — сказаў Аляксей Стук.

Выконваючы даручэнні Прэзідэнта, пракуроры ў 2023 годзе правялі праверку ў галіне меліярацыі зямель, адзначыў намеснік генпракурора. Ва ўсіх рэгіёнах устаноўлена звыш 11 тыс. га невыкарыстоўваемых сельскагаспадарчых зямель, з якіх больш за палову, а менавіта 7,5 тыс. га, з’яўляюцца меліяраванымі.

Па даручэнні кіраўніка дзяржавы на асаблівы кантроль узята навядзенне парадку ў сферы аховы здароўя. Пад пракурорскую праверку трапілі пытанні мэтавага выкарыстання бюджэтных грашовых сродкаў пры закупцы абсталявання, медыкаментаў, налічэнні заработнай платы, а таксама якасць аказання медыцынскай дапамогі грамадзянам.

Не слабее кантроль пракурораў і за выкананнем канстытуцыйнага права грамадзян на своечасовую і ў поўным аб’ёме аплату працы, дадаў Аляксей Стук.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть