Культура

Выстава «Мой Мінск старадаўны, магутны і слаўны» адкрыецца ў музеі Якуба Коласа 10 ліпеня 


Фота з архіва

5 ліпеня, Мінск . У Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа 10 ліпеня адкрыецца часовая экспазіцыя «Мой Мінск старадаўны, магутны і слаўны», прымеркаваная да 80-годдзя вызвалення сталіцы Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў музеі.

Класік беларускай паэзіі Якуб Колас у час Вялікай Айчыннай вайны знаходзіўся ў эвакуацыі ва Узбекістане, куды была пераведзена Акадэмія навук БССР. Там ён правёў каля двух з палавінай гадоў. Знаходзячыся ў эвакуацыі, ён перажываў за Радзіму, і вынікам гэтага стаў шэраг вершаў і рукапісаў. Як расказалі ў музеі, яны стануць часткай экспазіцыі. А дапоўняць работы паэта ілюстрацыямі прыгожых месцаў Узбекістана, намаляваных з натуры рознымі пакаленнямі сям’і Левіных. Якуб Колас вызваленню Мінска прысвяціў верш і шэраг артыкулаў, якія будуць прадстаўлены на выставе.

У экспазіцыі таксама пакажуць матэрыялы з асабістага архіва Якуба Коласа і сямейнага збору яго нашчадкаў. А фонам стануць ілюстрацыі Мінска вядомага беларускага архітэктара Леаніда Левіна. Многія з іх будуць паказаны ўпершыню.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть