Культура

Віртуальны праект «Яны вызвалялі Лідчыну» прадставілі ў Лідскім гісторыка-мастацкім музеі


Фота з архіва

28 чэрвеня, Гродна . Праект Лідскага гісторыка-мастацкага музея расказвае аб авіядывізіі і трох гвардзейскіх кавалерыйскіх палках, якім за вызваленне горада і раёна было прысвоена найменне «Лідскіх», паведамілі ва ўстанове культуры.

«Мы пачалі праект 18 чэрвеня і будзем прадаўжаць да 8 ліпеня, да дня вызвалення Ліды, — расказалі ў музеі. — Тут мы збіраем усю даступную сёння інфармацыю аб 307-й авіядывізіі, 17-м, 23-м і 86-м гвардзейскіх кавалерыйскіх палках, якім у азнаменаванне поспеху ў баях за вызваленне Ліды было прысвоена найменне «Лідскіх». Тут размешчаны фатаграфіі, узнагароныя лісты, біяграфіі камандзіраў, афіцэраў і байцоў гэтых воінскіх падраздзяленняў. Гэта былі воіны з розных рэспублік Савецкага Саюза: беларусы, рускія, украінцы, казахі, туркмены і многія іншыя. Усе яны мужна змагаліся і былі адзначаны высокімі ўзнагародамі».

З пачатку года ў музеі рэалізуецца яшчэ адзін праект, які расказвае аб удзельніках Вялікай Айчыннай вайны — ураджэнцах Лідскага раёна: «Каб жылі ў памяці героі».

«Гэта расказы пра лёсы нашых землякоў, — дадалі музейныя работнікі. — Тут прадстаўлены сабраныя за многія гады ўспаміны ветэранаў вайны, дакументы, пісьмы, фотаздымкі, віншавальныя паштоўкі і тэлеграмы, асабістыя рэчы, а таксама перапіска супрацоўнікаў музея з роднымі і блізкімі загінулых у ваенны час салдат і афіцэраў Савецкай Арміі, якія нарадзіліся ў Лідскім раёне. Вельмі каштоўныя асабістыя ўспаміны землякоў аб тым, як у ліпені 1944-га Лідчына вызвалялася ад нямецка-фашысцкай акупацыі».

Праект «Каб жылi ў памяцi героi» прадоўжыцца на працягу бягучага года і атрымае працяг у 2025-м, калі Беларусь будзе адзначаць 80-годдзе Вялікай перамогі.

Патрыятычныя праекты выкарыстоўваюцца ў рабоце з моладдзю і школьнікамі ў ходзе «Часу памяці» і «Дыялогаў паколенняў», якія праводзяцца ў музеі.

Да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь музейныя работнікі арганізуюць фотазону ў цэнтры Ліды і запросяць гараджан і гасцей на экскурсію па Алеі памяці, дзе размешчаны інфармацыйныя банеры, што расказваюць пра помнікі і мемарыялы ў гонар герояў ВАВ і бязвінных ахвяр фашысцкіх акупантаў.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть