Палітыка

Галоўчанка: у Беларусі і Кубы склалася стратэгічнае партнёрства на аснове раўнапраўя і павагі

17 ліпеня, Мінск . У Беларусі і Кубы склалася стратэгічнае партнёрства на аснове раўнапраўя і павагі інтарэсаў адзін аднаго. Аб гэтым заявіў прэм’ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка ў час сустрэчы з прэм’ер-міністрам Кубы Мануэлем Марэра Крусам,

«З цеплынёй успамінаю ваш візіт у Беларусь у лістападзе 2023 года, перагаворы, якія мы правялі. Мне здаецца, што менавіта тады мы намецілі той парадак дня двухбаковага супрацоўніцтва, па якім цяпер паспяхова рухаемся. Ужо сёння праходзіць візіт у адказ беларускай дэлегацыі ў Гавану — гэта добры момант для таго, каб паглядзець, што ўдалося зрабіць, якія засталіся праблемныя пытанні. І вырашыць іх для таго, каб рухацца далей у інтарэсах нашых краін», — сказаў Раман Галоўчанка.

Паводле яго слоў, для адносін Беларусі і Кубы характэрна абсалютная адкрытасць. «Мы павінны адкрыта і шчыра гаварыць адзін аднаму пра складаныя моманты, калі яны ёсць. Не замоўчваць іх. Менавіта так мы зможам прыйсці да рэалізацыі тых праектаў, якія выгадны для абодвух бакоў», — адзначыў прэм’ер-міністр.

Беларусь і Кубу многае аб’ядноўвае. «Гэта стратэгічнае партнёрства, заснаванае на базісных прынцыпах суверэнітэту, павагі нацыянальных інтарэсаў, раўнапраўя і ўліку інтарэсаў адзін аднаго. Мы ніколі не змянялі і не зменім свае пазіцыі адносна непрымальнасці эканамічнай, гандлёвай і фінансавай блакады, уведзенай ЗША супраць Кубы. Мы рашуча асуджаем неправамернае ўключэнне Кубы ў спіс краін — спонсараў міжнароднага тэрарызму», — падкрэсліў кіраўнік беларускага ўрада.


«На палітычным узроўні паміж нашымі краінамі склаліся цудоўныя, можна сказаць, ідэальныя адносіны. Але менавіта поспехаў у сферы эканомікі чакаюць ад нас нашы народы і нашы прэзідэнты», — звярнуў увагу Раман Галоўчанка.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть