Спорт

На Алімпіядзе выступяць 17 беларускіх атлетаў у дзесяці відах спорту


Фота Unsplash

24 ліпеня, Мінск . Афіцыйнае адкрыццё XXXIII летніх Алімпійскіх гульняў адбудзецца ў Парыжы 26 ліпеня. У якасці нейтральных атлетаў у іх прымуць удзел 17 прадстаўнікоў Беларусі, якія паспрачаюцца за ўзнагароды ў дзесяці відах спорту,

Першымі на алімпійскія старты раніцай 27 ліпеня выйдуць майстры акадэмічнага веславання Яўген Залатой і Таццяна Клімовіч (пачатак папярэдніх заездаў у 10.00 па беларускім часе), а таксама плывец Ілья Шымановіч (12.00). У гэты ж дзень Ганна Церах выступіць у шашэйнай велагонцы з раздзельным стартам (пачатак у 15.30).

Расклад стартавых спаборніцтваў іншых беларускіх спартсменаў:

28 ліпеня
Плаванне
Настасся Шкурдай, Аліна Змушко.
 
1 жніўня
Кулявая стральба
Дар’я Чупрыс, Аляксандра Пятрова.
 
2 жніўня
Скачкі на батуце
Іван Літвіновіч, Віялета Бардзілоўская.
 
7 жніўня
Грэка-рымская барацьба
Абубакар Хаслаханаў.
 
Тхэквандо
Георгій Гурцыеў.
 
8 жніўня
Веславанне на байдарках і каноэ
Уладзіслаў Кравец, Юлія Трушкіна.
 
9 жніўня
Вольная барацьба
Магамедхабіб Кадзімагамедаў.
 
Цяжкая атлетыка
Яўген Ціханцоў, Сюзанна Валадзько.
 
Усяго на летніх АГ-2024 будзе разыграна 329 камплектаў медалёў у 32 відах спорту, закрыццё Гульняў адбудзецца 11 жніўня.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть