Прэзідэнт

Лукашэнка павіншаваў народнага артыста Расіі Ігара Крутога з 70-годдзем | Навіны Беларусі | Беларускія навіны | Беларусь — афіцыйныя навіны | Мінск | БелТА


Ігар Крутой. Фота з архіва

29 ліпеня, Мінск . Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага артыста Расіі Ігара Крутога з 70-годдзем, паведамілі у прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

«З’яўляючыся адным з самых вядомых кампазітараў сучаснасці з непаўторным аўтарскім стылем, Вы атрымалі любоў і прызнанне многіх пакаленняў слухачоў, — гаворыцца ў віншаванні. — Запамінальныя мелодыі Вашых твораў увайшлі ў залаты фонд расійскай папулярнай музыкі».

Кіраўнік дзяржавы выказаў упэўненасць у тым, што дзейнасць народнага артыста і ў далейшым будзе садзейнічаць развіццю культурных сувязей паміж брацкімі народамі Беларусі і Расіі.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў Ігару Крутому моцнага здароўя, дабрабыту, натхнення і новых творчых праектаў.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть