Унікальныя прыродныя славутасці. Нацыянальны парк «Нарачанскі» |
Нацыянальны парк «Нарачанскі» створаны ў 1999 годзе* ў мэтах захавання ўнікальных прыродных комплексаў.
Плошча парку большая за 87 тыс. га.
Працягласць з поўначы на поўдзень — 34 км, з захаду на ўсход — 59 км.
На тэрыторыі парку знаходзіцца больш за 40 азёр, у тым ліку самае вялікае возера Беларусі — Нарач (плошча — 80 кв.км).
Флора нацпарку налічвае каля 1,4 тыс. відаў раслін.
«Нарачанскі» насяляюць больш за 320 відаў жывёл, у тым ліку амаль 220 відаў птушак.
На тэрыторыі нацпарку знаходзіцца 36 помнікаў прыроды рэспубліканскага і мясцовага значэння.
У склад парку ўваходзіць сем заказнікаў:
«Блакітныя азёры» (ландшафтны);
«Некасецкі», «Чарэмшыца» і «Швакшты» (гіидралагічныя);
«Паўвостраў Чараўкі» (геалагічны);
«Рудакова», «Пасынкі» (біялагічныя).
На тэрыторыі парку размешчана самая вялікая курортная зона Беларусі, дзе кожны год адпачываюць больш за 100 тыс. чалавек.
* Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь нумар 447 ад 28 ліпеня 1999 года.
Крыніцы: сайт Нацыянальнага парку «Нарачанскі», адкрытыя крыніцы