Грамадства

Беларусь заявіла Украіне рашучы пратэст у сувязі з парушэннем граніцы


Фота з архіва

10 жніўня, Мінск . Беларусь заявіла Украіне рашучы пратэст у сувязі з парушэннем граніцы беспілотнікамі. Аб гэтым БЕЛТА заявілі ў МЗС Беларусі.

«У МЗС была выклікана часовая павераная ў справах Украіны ў Рэспубліцы Беларусь Вольга Цімуш. Украінскаму дыпламату быў заяўлены рашучы пратэст і перададзена адпаведная нота ў сувязі з парушэннем граніцы Рэспублікі Беларусь групай беспілотных лятальных апаратаў, запушчаных з тэрыторыі Украіны», — заявілі ў МЗС.

Беларускі бок запатрабаваў прыняць вычарпальныя меры для выключэння ў будучым такіх інцыдэнтаў, якія могуць прывесці да далейшай эскалацыі сітуацыі ў рэгіёне.

Часовая павераная была папярэджана аб тым, што ў выпадку паўтарэння такіх правакацый беларускі бок пакідае за сабой права зрабіць крокі ў адказ для абароны сваёй тэрыторыі.

Асабліва было ўказана на тое, што калі дыпламатычнае прадстаўніцтва Украіны ў Беларусі не зможа ўплываць на прадухіленне такіх правакацый, беларускім бокам будзе пастаўлена пытанне аб мэтазгоднасці яго далейшай прысутнасці ў Мінску.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть