Уступная кампанія: топ спецыяльнасцей ВНУ Беларусі |
У Беларусі 42 ВНУ завяршылі асноўны прыём абітурыентаў.
На бюджэтную форму залічана амаль 30 тыс. чалавек, на платную — больш за 16 тыс.
Топ-5 спецыяльнасцей
— па прахадным бале:
«сусветная эканоміка» (БДУ) — 395,
«стаматалогія» (БДМУ) — 395,
«праграмная інжынерыя» (БДУІР) — 395,
«эканамічная інфарматыка» (БДУ) — 394,
«прыкладная інфарматыка» (БДУ) — 391;
— па конкурсе (чалавек на месца):
«графічны дызайн і мультымедыядызайн» (ГрДУ імя Янкі Купалы і БДУ) — 20,5 і 19,
«інфармацыйныя сістэмы і тэхналогіі» (БДУІР) — 6,9,
«трэнерская дзейнасць» (БДУФК) — 5,5,
«правазнаўства» (ВДУ імя П.М.Машэрава) — 3,4,
«дзяржаўнае кіраванне і права» (АКП) — 3,3.
Для даведкі
Прыёмная кампанія ў сельскагаспадарчыя ВНУ на завочную форму пройдзе ў лістападзе-снежні. Плануецца прыняць каля 2,4 тыс. абітурыентаў, у тым ліку амаль 900 — на бюджэт.
Крыніца: Міністэрства адукацыі.