У свеце

Захарава: атакі УСУ на тэрыторыю Расіі цалкам пацвярджаюць актуальнасць мэт СВА


Марыя Захарава. Фота прэс-службы МЗС РФ/ТАСС

14 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Атакі УС Украіны на расійскую тэрыторыю пры саўдзельніцтве апекуноў з НАТА цалкам пацвярджаюць актуальнасць мэт спецаперацыі. Аб гэтым заявіла афіцыйны прадстаўнік МЗС РФ Марыя Захарава, паведамляе ТАСС.

Паводле слоў Захаравай, кіеўскі рэжым трымаецца выключна на грашовым падмацоўванні Захаду, яго крах з’яўляецца толькі пытаннем часу. «Усё пералічанае, уключаючы атакі УСУ на тэрыторыю Расіі пры саўдзельніцтве натаўскіх апекуноў, цалкам пацвярджае актуальнасць мэт і задач спецыяльнай ваеннай аперацыі па дэнацыфікацыі і дэмілітарызацыі Украіны, якія абавязкова будуць выкананы», — заявіла дыпламат.

Яна таксама адзначыла, што Кіеў атакамі на Курскую вобласць не дабіўся сваёй галоўнай мэты, якая заключалася ў тым, каб адцягнуць увагу расійскіх сіл ад Данбаса і Слабажаншчыны. «Цяпер украінскія баевікі, якія прарваліся на тэрыторыю Курскай вобласці, атрымліваюць рашучы адпор з боку Узброеных Сіл Расійскай Федэрацыі», — падкрэсліла Захарава.

Дыпламат нагадала, што ўзятыя ў палон у Курскай вобласці баевікі ВСУ прызнаюцца, што атрымалі каманду пры супраціўленні расстрэльваць мірных жыхароў. Паводле яе слоў, Кіеў без разбору вядзе агонь па тых, хто спрабуе эвакуіравацца з небяспечных раёнаў, абстрэльвае жылыя дамы і грамадзянскую інфраструктуру, займаецца марадзёрствам.

Масіраваная атака з боку УСУ на Курскую вобласць пачалася 6 жніўня. На тэрыторыі рэгіёна неаднаразова аб’яўлялася ракетная небяспека. Паводле апошніх даных, загінулі 12 мірных жыхароў, 121 чалавек паранены, у тым ліку 10 дзяцей. 69 пацярпелых знаходзяцца ў шпіталях, стан 17 з іх ацэньваецца як цяжкі. З прыгранічных раёнаў Курскай вобласці выехалі або былі эвакуіраваны больш за 120 тыс. чалавек.-0-

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть