Палітыка

Навацыі законапраекта па пытаннях адукацыі разгледзяць на семінары ў Палаце прадстаўнікоў


Фота з архіва

28 жніўня, Мінск . Семінар-нарада на тэму «Развіццё сістэмы адукацыі на сучасным этапе: праблемныя пытанні і навацыі ў заканадаўстве» адбудзецца 29 жніўня ў Авальнай зале Дома Урада пад кіраўніцтвам старшыні Палаты прадстаўнікоў Ігара Сергяенкі. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Палаты прадстаўнікоў.

Удзельнікі семінара разгледзяць пытанні аб навацыях праекта закона «Аб змяненні законаў па пытаннях адукацыі», аб шляхах далейшага развіцця сістэмы адукацыі на сучасным этапе, аб праблемных пытаннях падрыхтоўкі навуковых работнікаў вышэйшай кваліфікацыі, аб развіцці сучаснага ўніверсітэта як цэнтра навуковай і адукацыйнай дзейнасці, аб арганізацыі работы ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі ва ўмовах сучасных патрабаванняў па павышэнні якасці адукацыі.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть