Палітыка

Беларусь і Узбекістан зацікаўлены ў актывізацыі і павышэнні ўзроўню міжпарламенцкага ўзаемадзеяння


Фота з архіва

28 жніўня, Мінск . Беларусь і Узбекістан зацікаўлены ў актывізацыі і павышэнні ўзроўню міжпарламенцкага ўзаемадзеяння. Аб гэтым заявіў журналістам старшыня Пастаяннай камісіі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Савета Рэспублікі Сяргей Алейнік,

Беларуская дэлегацыя на чале са старшынёй Савета Рэспублікі Наталляй Качанавай з афіцыйным візітам знаходзіцца ва Узбекістане. У гэтыя дні ў Ташкенце праходзіць ІІ Узбекска-беларускі жаночы бізнес-форум. Ад беларускага боку ў ім прымаюць удзел амаль 100 прадстаўнікоў бізнес-супольнасці і дзяржаўных органаў. У першы дзень форуму былі арганізаваны шэсць тэматычных секцый зыходзячы з асноўных напрамкаў супрацоўніцтва Беларусі і Узбекістана — машынабудаванне, лёгкая прамысловасць, сельская гаспадарка, хімія і дрэваапрацоўка, медыцынскія і адукацыйныя паслугі, турызм. 27 жніўня адбылося пленарнае пасяджэнне.

«Абмеркавалі шырокае кола пытанняў двухбаковага парадку дня. Гэта не толькі міжпарламенцкае ўзаемадзеянне ў чыстым выглядзе, гэта пытанні гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, узаемадзеяння ў сацыяльна-гуманітарнай сферы, у галіне адукацыі, аховы здароўя, турызму. Мы дамовіліся аб павышэнні ўзроўню нашага міжпарламенцкага ўзаемадзеяння», — сказаў Сяргей Алейнік.

«Парламенцкай камісіяй з боку Узбекістана ўнесены прапановы, каб можна было сустракацца два разы на год і абмяркоўваць пытанні, якія датычацца нашага ўзаемадзеяння па развіцці інтэграцыі, укладанні інвестыцый па тым ці іншым напрамку, каб павялічыць тавараабарот паміж нашымі краінамі, — дадаў старшыня Пастаяннай камісіі па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні Савета Рэспублікі Леанід Заяц. — Мы павінны кааперавацца, укладвацца менавіта ў тыя напрамкі, якія цікавыя для Узбекістана і Беларусі. Магчыма, нашым сумесным прадуктам мы будзем выходзіць за межы краін СНД».

У час пленарнага пасяджэння ІІ Узбекска-беларускага жаночага бізнес-форуму падпісаны дакументы аб супрацоўніцтве. У прыватнасці, падпісаны кантракты на выкананне паслуг па пашыве вырабаў паміж ААТ «Камволь» і Dilfuza Dizayn, на пастаўку арселонавай ніткі паміж ААТ «СветлагорскХімвалакно» і ТАА Apiteks, паміж ТАА «Кіруючая кампанія холдынга «Беларуская гарбарна-абутковая кампанія «Марко» і ТАА Premium сapital group, на пастаўку тканін паміж ААТ «Камволь» і Len patrokl, на пастаўку трыкатажнага палатна паміж ААТ «Купалінка» і Class Tex Production, на пастаўку кандытарскіх вырабаў паміж ААТ «Чырвоны харчавік» і ТАА Divider-metall, а таксама падпісана дарожная карта па пашырэнні практычнага супрацоўніцтва ў сферы аховы здароўя маці і дзіцяці на 2024-2026 гады паміж Мінскім гарадскім выканаўчым камітэтам і Хакіміятам горада Ташкента.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть