Інфаграфіка

XXXI Дзень беларускага пісьменства |

XXXI Дзень беларускага пісьменства* пройдзе 31 жніўня — 1 верасня ў Івацэвічах.

У розныя гады ўрачыстасці праходзілі ў гістарычных і культурных цэнтрах краіны: Полацку, Тураве, Навагрудку, Нясвіжы, Оршы, Пінску, Заслаўі, Мсціславе, Міры, Камянцы, Паставах, Шклове, Барысаве, Смаргоні, Хойніках, Ганцавічах, Глыбокім, Быхаве, Шчучыне, Рагачове, Іванаве, Слоніме, Бялынічах, Капылі, Добрушы, Гарадку.

Асноўныя тэмы мерапрыемстваў XXXI Дня беларускага пісьменства:

— Год якасці,

— 80-годдзе вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў,

— 30-годдзе інстытута прэзідэнцтва,

— 30-годдзе прыняцця Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь,

— юбілеі класікаў беларускай літаратуры.

У праграме свята:

— навукова-асветная экспедыцыя «Дарога да святынь»,

— уручэнне Нацыянальнай літаратурнай прэміі,

— фестываль кнігі і прэсы,

— навукова-практычная канферэнцыя «Івацэвіцкія чытанні»,

— адкрыццё арт-аб’екта «Дзеці лясной школы»,

— круглыя сталы з удзелам літаратараў,

— работа выстаў і творчых пляцовак.

*Дзень беларускага пісьменства — нацыянальнае свята, якое адзначаецца з 1994 года і праводзіцца з мэтай прапаганды лепшых традыцый нацыянальнай культуры, друкаванага слова, духоўнасці беларускага народа.

Крыніца: Міністэрства інфармацыі Беларусі.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть