У свеце

Ерэван і Баку падпісалі палажэнне аб сумеснай дзейнасці камісій па дэлімітацыі граніц


Фота Арменпрэс

30 жніўня, Ерэван /БЕЛТА — Арменпрэс/. Камісіі Арменіі і Азербайджана па пытанні дэлімітацыі граніцы завяршылі работу па ўзгадненні палажэння аб сумеснай дзейнасці. Аб гэтым гаворыцца ў заяве МЗС Арменіі.

«У адпаведнасці з падпісаным 19 красавіка 2024 года пратаколам 8-й сустрэчы Камісіі па пытаннях дэлімітацыі дзяржаўнай граніцы і пагранічнай бяспекі паміж Рэспублікай Арменія і Азербайджанскай Рэспублікай і Дзяржаўнай камісіі па дэлімітацыі дзяржаўнай граніцы паміж Азербайджанскай Рэспублікай і Рэспублікай Арменія, камісіі завяршылі работу па ўзгадненні палажэння аб сумеснай дзейнасці. 30 жніўня 2024 года палажэнне аб сумеснай дзейнасці камісій адпаведным чынам было падпісана. Цяпер Рэспубліка Арменія і Азербайджанская Рэспубліка пачалі правядзенне ўнутрыдзяржаўных працэдур», — гаворыцца ў паведамленні знешнепалітычнага ведамства.-0-

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть