Спорт

Бокій стаў 18-разовым чэмпіёнам Паралімпійскіх гульняў


Ігар Бокій. Фота Мінспорту

31 жніўня, Мінск . Беларускі плывец Ігар Бокій заваяваў свой другі залаты медаль на XVII летніх Паралімпійскіх гульнях у Парыжы. Цяпер у яго актыве 18 залатых узнагарод Паралімпіяд,

30 жніўня ў фінальным заплыве стаметроўкі на спіне беларус паказаў час 56,60 сек. У фінал Ігар Бокій выйшаў з другім рэзультатам, пераадолеўшы дыстанцыю за 58,97 сек.

Раней Ігар Бокій стаў чэмпіёнам парыжскіх Гульняў на дыстанцыі 100 м батэрфляем. Цяпер у нашага плыўца 20 медалёў у кар’еры на Паралімпіядах — 18 залатых і па адным сярэбраным і бронзавым.

Упершыню Ігар Бокій, якому цяпер 30 гадоў, выступіў на Паралімпійскіх гульнях у 2012 годзе ў Лондане, адразу заваяваўшы пяць залатых медалёў. Акрамя таго, Ігар шэсць разоў паднімаўся на вышэйшую прыступку п’едэстала гонару ў Рыа-дэ-Жанэйра і пяць — у Токіа-2020.

У суботу, 31 жніўня, Ігар Бокій разам з Яўгенам Кавалёнкам выступіць на дыстанцыі 400 м вольным стылем. Папярэднія заплывы запланаваны на 11.20 па мінскім часе, а фінал намечаны на 19.40.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть