Спорт

Футбалістам мінскага «Дынама» сталі вядомы сапернікі ў Лізе канферэнцый 


Фота з архіва

30 жніўня, Мінск . У штаб-кватэры УЕФА ў швейцарскім Ньёне адбылася жараб’ёўка асноўнага этапу Лігі канферэнцый, у якім выступіць мінскае «Дынама»,

У першым туры 3 кастрычніка падапечныя Вадзіма Скрыпчанкі сустрэнуцца з дацкім «Капенгагенам».

Расклад астатніх паядынкаў чэмпіёнаў Беларусі:

24 кастрычніка
«Легія» (Варшава, Польшча) — «Дынама»,

7 лістапада
ХІК (Хельсінкі, Фінляндыя) — «Дынама»,

28 лістапада
«Дынама» — «Хартс» (Эдынбург, Шатландыя),

12 снежня
«Панацінаікос» (Афіны, Грэцыя) —  «Дынама»,

19 снежня
«Дынама» — «Ларн» (Паўночная Ірландыя).

Па выніках першага этапу, у якім прымуць удзел 36 каманд, восем лепшых клубаў непасрэдна выйдуць у 1/8 фіналу. Каманды, якія зоймуць 9-24-я месцы, згуляюць у стыкавым раўндзе і вызначаць яшчэ восем удзельнікаў 1/8 фіналу. Далей турнір пойдзе па звычайнай сістэме на выбыванне. Стыкавыя сустрэчы адбудуцца 13 і 20 лютага 2025 года, матчы 1/8 фіналу пройдуць 6 і 13 сакавіка, чвэрцьфіналы намечаны на 10 і 17 красавіка, паўфіналы — на 1 і 8 мая. Фінальны паядынак трэцяга па рангу кантынентальнага клубнага турніру адбудзецца 28 мая ў польскім Вроцлаве.

Ліга канферэнцый з’яўляецца самым маладым турнірам Старога Свету — цяперашні розыгрыш толькі чацвёрты па ліку. Першым пераможцам у 2022 годзе стала італьянская «Рома», потым выйграў англійскі «Вест Хэм» з Лондана, а ў мінулым сезоне трыумфатарам стаў грэчаскі «Алімпіякос» з горада Пірэй.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть