Юніёрская зборная Беларусі па хакеі прайграла расіянам у таварыскім матчы
Фота з архіва
30 жніўня, Мінск . На малой пляцоўцы «Чыжоўка-Арэны» адбыўся спарынг юніёрскіх зборных Беларусі і Расіі па хакеі,
У склад беларускай каманды ўвайшлі хакеісты не старэйшыя за 18 гадоў, расіяне прывезлі ігракоў ва ўзросце да 17 гадоў. На працягу паўгадзіны гульнявога часу сапернікі абыходзіліся без галоў, але ў прамежак з 32-й па 34-ю хвіліны матчу госці стварылі адрыў дзве шайбы. У сярэдзіне трэцяга перыяду Кірыл Лазоўскі скараціў адставанне беларусаў да мінімуму, а незадоўга да сірэны Віктар Вяргейчык у меншасці аднавіў парытэт. Зыход сустрэчы вырашыўся ў авертайме, дзе расійскія хакеісты ўсё ж такі вырвалі перамогу з лікам 3:2.
Паядынак у адказ паміж зборнымі Беларусі-U18 і Расіі-U17 адбудзецца заўтра.