У свеце

Макрон назначыў Мішэля Барнье новым прэм’ер-міністрам Францыі 


Мішэль Барнье. Фота Reuters

5 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон назначыў новым прэм’ер-міністрам краіны былога еўракамісара і экс-кіраўніка МЗС Францыі Мішэля Барнье. Аб гэтым паведамляе BFMTV са спасылкай на прэс-рэліз Елісейскага палаца.

Адбылося гэта амаль праз два месяцы пасля вынікаў датэрміновых выбараў у заканадаўчыя органы Францыі і праз 51 дзень пасля адстаўкі Габрыэля Аталя, прынятай Эмануэлем Макронам 16 ліпеня.

Як адзначае BFMTV, 73-гадовы Мішэль Барнье, вопытны спецыяліст у французскай і еўрапейскай палітыцы, упершыню ён стаў міністрам у 1993 годзе, потым тройчы быў міністрам у час прэзідэнцтва Жака Шырака і Нікаля Сарказі. Ён таксама двойчы быў еўрапейскім камісарам і нарэшце ў перыяд з 2016 па 2021 год быў перагаворшчыкам па выхадзе Вялікабрытаніі з ЕС — Brexit.

Барнье стане старэйшым прэм’ер-міністрам Францыі з моманту ўтварэння Пятай рэспублікі ў 1958 годзе, адзначае ВВС. Ён павінен змяніць Габрыэля Аталя, самага маладога прэм’ер-міністра Францыі за ўсю гісторыю.

Наступны крок, які трэба будзе зрабіць, — гэта фарміраванне ўрада. Сур’ёзная задача для Мішэля Барнье, якому давядзецца сабраць каманду, здольную знаходзіць кампрамісы і фарміраваць кааліцыі, каб мець магчымасць галасаваць па будучых законах.-0-

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть