У свеце

Латвія ўстанавіла чатыры наглядальныя вышкі на граніцы з Беларуссю


Фота Unsplash

16 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Латвія ўстанавіла ўздоўж Даўгавы (Заходняй Дзвіны) на граніцы з Беларуссю чатыры наглядальныя вышкі, паведамляюць латвійскія СМІ.

Усяго плануецца ўстаноўка шасці такіх вышак.

Адзначаецца, што фінансаванне праекта па будаўніцтве вышак і пад’язных
дарог складае 3,63 млн еўра, пры гэтым 75 працэнтаў фінансуецца ЕС, а 25
працэнтаў выдзелена з дзяржаўнага бюджэту.

Цяпер Латвія прадаўжае будаўніцтва інфраструктуры на граніцы з Беларуссю. На ўчастку ўздоўж Заходняй Дзвіны таксама плануецца ўстанавіць пяць мастоў цераз невялікія рэкі, ручаі і яры, а на ўчастку каля возера Рычы будуць пракладзены дарогі, якія дазволяць пагранічнікам хутка перамяшчацца ўздоўж берага. Як чакаецца, будаўніцтва будзе завершана ў 2025 годзе.-0-

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть