Спорт

У Мінску пачынаецца дзявочы турнір развіцця УЕФА


Фота з архіва

17 верасня, Мінск . Беларуская сталіца прымае чарговы турнір развіцця УЕФА для юных футбалістаў,

З 17 па 22 верасня на палях асацыяцыі «Беларуская федэрацыя футбола» ў Вяснянцы будуць спаборнічаць зборныя дзяўчат (U-15) з чатырох краін: Беларусі, Узбекістана, Расіі і Азербайджана. Такія міжнародныя юнацкія турніры пад эгідай УЕФА праводзяцца з 2012 года ў рамках праграмы HatTrick. Беларусь упершыню прыняла такія спаборніцтвы ў 2013 годзе. Цяпер у турнірах прымаюць удзел юнакі і дзяўчаты з усіх 55 нацыянальных футбольных асацыяцый, што ўваходзяць у Саюз еўрапейскіх футбольных асацыяцый.

У канцы красавіка бягучага года ў Мінску прайшоў турнір чатырох юнацкіх зборных (U-16), пераможцамі якога сталі беларускія футбалісты, на другой пазіцыі фінішавалі ўзбекскія, трэцяе месца ў азербайджанскай каманды, таджыкі занялі чацвёртае месца.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть