У свеце

Пуцін: уклад краін БРІКС у сусветную эканоміку перавышае паказчыкі G7


Уладзімір Пуцін. Фота kremlin.ru

25 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін заявіў, што ўклад краін БРІКС у сусветную эканоміку перавысіў долю «Вялікай сямёркі» (G7). Аб гэтым расійскі лідар заявіў на пасяджэнні прэзідыума Дзяржсавета па пытанні развіцця экспарту, паведамляе ТАСС.

«Ужо цяпер уклад краін БРІКС у сусветную эаноміку перавышае долю так званай Вялікай сямёркі і прадаўжае расці. Тэндэнцыя нарастае, яна не мяняецца», — адзначыў Пуцін.

Расійскі лідар праілюстраваў агучаную тэндэнцыю шэрагам лічбаў. «Вялікая сямёрка» ў 1992 годзе, што яна з сябе ўяўляла — 45,5 працэнта сусветнага ВУП. А ў 2022 годзе ўжо 30,5 працэнта. Было 45,5 працэнта, стала 30,5 працэнта. Прагноз на 2028 год — 27,9 працэнта. У БРІКС без уліку новых членаў гэтай арганізацыі ў 1992 годзе доля ў сусветным ВУП была 16,7 працэнта, а ў 2022 годзе ў «сямёркі» — 30,5 працэнта, а ў БРІКС — 31,4 працэнта», — сказаў Пуцін.

Ён нагадаў, што згодна з прагнозамі, у 2028 годзе ў ВУП БРІКС чакаецца рост на ўзроўні 33,8 працэнта, у той час як у G7 толькі 27,9 працэнта. «Тэндэнцыя такая і ёсць, яна захоўваецца, яна нікуды не дзенецца. Гэта аб’ектыўныя працэсы, не звязаныя з бягучай кан’юнктурай канфліктаў, у тым ліку на вядомых нам сёння напрамках», — адзначыў прэзідэнт РФ.

Ён таксама заявіў, што ў свеце сёння ідзе працэс фарміравання рынкаў будучыні. «Фарміруюцца сапраўдныя рынкі будучыні, у аснове якіх трывалыя стратэгічныя партнёрствы, прынцыпы складання эканамічных патэнцыялаў і ўзаемнага ўзмацнення росту», — сказаў Пуцін.-0-

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть