Якія пазіцыі Беларусі ў экспарце малочкі, расказаў эксперт
Фота з архіва
14 лістапада, Мінск . Калі не ўлічваць гандаль паміж краінамі Еўрасаюза, Беларусь займае чацвёртую пазіцыю ў сусветным гандлі па экспарце сыроў, трэцяе месца па пастаўках сметанковага масла. Аб гэтым на прэс-канферэнцыі, прысвечанай харчовай бяспецы Беларусі і эфектыўнасці дзяржпадтрымкі прадпрыемстваў АПК, расказала намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення перапрацоўчай прамысловасці Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Марыя Клімава,
Паводле слоў спецыяліста, беларускія сыры карыстаюцца павышаным попытам, асабліва ў краінах СНД. Калі не браць пад увагу ўзаемныя пастаўкі дзяржаў ЕС, у сусветным гандлі Беларусь па экспарце сыроў займае чацвёртую пазіцыю, што паказвае, наколькі запатрабаваны нашы сыры за мяжой, як высока ацэнены іх якасць і смак.
Беларусь таксама займае сярод сусветных экспарцёраў трэцяе месца па пастаўках сметанковага масла, сухой малочнай сыроваткі і пятую пазіцыю па экспарце сухога абястлушчанага малака.
«Усе гэтыя паказчыкі пацвярджаюць высокую якасць нашай прадукцыі, таму што тавары не выязджаюць з краіны проста па кантрактах. Перш чым будзе наладжаны экспарт, прадпрыемствы строга праінспектуюць, возьмуць неабходныя аналізы, правядуць даследаванні, толькі пасля гэтага вытворцаў акрэдытуюць і пусцяць на знешнія рынкі», — растлумачыла намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення перапрацоўчай прамысловасці.
У 2024 годзе, як заўважыла Марыя Клімава, быў асвоены такі цяжкі рынак, які прад’яўляе высокія якасныя параметры да прадукцыі, як Алжыр. У гэту афрыканскую дзяржаву Беларусь будзе экспартаваць сухое малако.