Фестываль аматарскіх тэатраў «Святло рампы» стартуе ў Магілёве 22 лістапада
Фота з архіва
14 лістапада, Магілёў . XI Рэгіянальны фестываль аматарскіх тэатраў «Святло рампы» стартуе ў Магілёве 22 лістапада. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Магілёўскім гарвыканкаме.
Праходзіць фестываль у абласным цэнтры будзе па 24 лістапада. Як адзначылі арганізатары, у бягучым годзе сваю творчасць падораць тэатральныя калектывы з Мінска, Магілёва, Бабруйска, Светлагорска, Оршы, Жлобіна, Ляхавіч, а таксама Ніжняга Ноўгарада, Смаленска і Пушкіна (РФ). Па традыцыі кампетэнтнае журы выбера лепшы спектакль, лепшую рэжысёрскую работу, лепшую мужчынскую і жаночую ролю і інш. Акрамя таго, у час фестывалю пройдуць сустрэчы з акцёрамі, тэматычныя майстар-класы і прэс-канферэнцыі.
Цэнтральнай пляцоўкай фестывалю стане Магілёўскі гарадскі цэнтр культуры і вольнага часу. Арганізатарамі фестывалю выступілі Магілёўскі гарвыканкам, упраўленне культуры Магілёўскага гарвыканкама, гарадскі Цэнтр культуры і вольнага часу.