Культура

Шэдэўры і артэфакты музея-запаведніка «Нясвіж» экспануюцца ў музеі-сядзібе Агінскага


Фота музея-сядзібы Агінскага

14 лістапада, Гродна . У музеі-сядзібе М.К.Агінскага ў Залессі экспануецца ўнікальная выстава, прысвечаная калекцыйнай і гістарычнай значнасці прадметаў, сабраных за 30 гадоў работы музея-запаведніка «Нясвіж», паведамілі ў музеі-сядзібе Агінскага.

На выставе «Шэдэўры калекцыі і ўнікальныя артэфакты музея-запаведніка «Нясвіж», якая размясцілася ў летняй аранжарэі, прадстаўлены каштоўны фарфор, вырабы з мармуру і серабра, «загадкавыя» механізмы, музычныя інструменты, шэдэўры дэкаратыўна-прыкладнога і зброевага майстэрства, расказалі ў музеі.

Унікальныя экспанаты з Нясвіжа цудоўна спалучаюцца з гравюрнымі работамі, прадметамі фалерыстыкі, мемарыяльнымі экспанатамі, мноствам гадзіннікаў і старадаўняй мэбляй вядомых майстроў, якімі славіцца Залессе, адзначылі ў музеі-сядзібе Агінскага.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть