Эканоміка

Аўтамабільнае паліва ў Беларусі з 25 чэрвеня даражэе на адну капейку


Фота з архіва

24 чэрвеня, Мінск . Узровень гранічных рознічных цэн на аўтабензіны і дызельнае паліва з 25 чэрвеня 2024 года павялічваецца на 1 капейку. Аб гэтым паведамілі ў «Белнафтахіме».

Так, цана аўтамабільнага бензіну АІ-92-К5-Еўра складзе Br2,32, АІ-95-К5-Еўра — Br2,42, АІ-98-К5-Еўра — Br2,64. Літр дызельнага паліва абыдзецца ў памеры Br2,42.

Аб тым, што ў Беларусі будуць паэтапна павышаць цэны на аўтамабільнае паліва, паведамлялася раней.

«З сакавіка 2023 года адбывалася паэтапнае зніжэнне цэн, і больш за год цэны на паліва ў краіне заставаліся нязменнымі. За гэты час затраты на вытворчасць нафтапрадуктаў значна выраслі. Асноўнай прычынай стаў рост каціровак на нафту. Калі ў першым квартале мінулага года сорт нафты Urals каціраваўся ніжэй за $50 за бараль, то сёння ён перасягнуў $70. За год змяніліся таксама стаўкі акцызаў на маторнае паліва», — заўважыў старшыня канцэрна «Белнафтахім» Андрэй Рыбакоў.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть