Грамадства

Адкрыць «Таямнічы востраў Ду» і далучыцца да «Ціхага палявання». Што ў экаафішы на верасень


Фота з архіва

4 верасня, Мінск . У Беларусі верасень аб’яўлены месяцам экалагічнага турызму. На афіцыйным турыстычным партале belarus.travel можна знайсці пералік падзей, запланаваных на бліжэйшы час, і падабраць лакацыі на любы густ. З актуальнай афішай буйных турыстычных мерапрыемстваў у час прэс-канферэнцыі, прысвечанай развіццю ў краіне экалагічнага турызму, азнаёміла дырэктар Дэпартамента па турызме Міністэрства спорту і турызму Ірына Варановіч,

На інтэрнэт-партале можна ўбачыць таксама ўсю неабходную інфармацыю аб маршрутах і славутасцях экалагічнага турызму. Асабліва багаты на тэматычныя падзеі верасень. У гэты месяц пройдуць буйны міжрэгіянальны фестываль «Дняпроўскі сом», які арганізуецца ў Лоеўскім раёне, і маштабны зоафестываль на сталічнай стрытфуд-пляцоўцы. Гасцей будуць чакаць экалагічныя сцежкі «Слабодкаўская озавая града», «Парк Бельмонт», «Гара Маяк» турыстычнага маршруту «Турбазаўскі рог».

13-15 верасня пад Асіповічамі адбудзецца экафэст «Ціхае паляванне» для грыбнікоў-фанатаў і аматараў бардаўскіх песень. У праграме на верасень таксама велапрабег «Беларусь за чыстае паветра» ў рамках рэспубліканскай экалагічнай акцыі «Дзень без аўтамабіля» і адкрыццё пешай эколага-краязнаўчай сцежкі «Таямнічы востраў Ду» на тэрыторыі заказніка рэспубліканскага значэння «Асвейскі».

«Першы месяц восені адзначаны яшчэ адной вельмі знакавай турыстычнай падзеяй. 28 верасня ў рэспубліканскім заказніку «Ельня» пройдзе папулярнае экалагічнае свята «Жураўлі і журавіны Мёрскага краю», якое збірае гасцей з усёй краіны і з-за мяжы, — дадала Ірына Варановіч. — Адзначу, што сярод замежных турыстаў у вясенні і асенні перыяды, калі масава мігрыруюць птушкі, асабліва запатрабавана фотапаляванне. Да нас прыязджаюць убачыць тое, чаго няма ў іншых краінах».

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть