Спорт

Алімпіяда-2024: канаістка Трушкіна пазмагаецца за выхад у паўфінал Гульняў

8 жніўня, Мінск . Беларуская прадстаўніца веславання на каноэ Юлія Трушкіна пачынае выступленні на ХХХІІІ летніх Алімпійскіх гульнях у Парыжы,

Беларуска выступіць на спрынтарскай дыстанцыі 200 м у жаночай каноэ-адзіночцы. Усяго на Гульні ў гэтай дысцыпліне адабраліся 33 дзяўчыны, якія будуць падзелены на пяць заездаў. Юлія Трушкіна прыме ўдзел у другім папярэднім заездзе, які стартуе арыенціровачна ў 11.35 па мінскім часе. Змагацца за праход далей з нашай спартсменкай будуць вясляркі з Чылі, Калумбіі, Кітая, ЗША, Малдовы і Украіны. Адразу ў паўфіналы пройдуць толькі дзве мацнейшыя дзяўчыны, астатнія будуць стартаваць у чвэрцьфіналах, якія запланаваны на 13.40.

У цяперашнім сезоне Юлія Трушкіна ў гэтым відзе праграмы атрымала перамогу на кантынентальным кваліфікацыйным турніры на Алімпійскія гульні, а таксама стала бронзавым прызёрам чэмпіянату Еўропы ў Венгрыі.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть