АПК, фармацэўтыка, прамысловасць. Прэм’ер-міністр Кубы назваў ключавыя сферы супрацоўніцтва з Беларуссю
Мануэль Марэра Крус
17 ліпеня, Мінск . Прэм’ер-міністр Кубы Мануэль Марэра Крус назваў ключавыя сферы супрацоўніцтва ў час сустрэчы з прэм’ер-міністрам Беларусі Раманам Галоўчанкам,
«З вельмі вялікай цеплынёй сустракаю вас, вельмі рады, што вы прынялі запрашэнне прыехаць на Кубу. Думаю, што гэты візіт яшчэ раз пацвярджае вельмі добры статус адносін паміж нашымі краінамі і народамі. Нас вельмі многае звязвае, мы падтрымліваем адзін аднаго ў складаныя моманты. Мы вельмі ўдзячны Беларусі за супрацоўніцтва ў галіне паставак сухога малака, якое вельмі важна для нашай краіны, гэты каштоўны прадукт патрэбны нашым дзецям. Мы будзем і далей працаваць разам, зыходзячы з нашых магчымасцей, рэалізоўваць нашы планы на практыцы. У нас вельмі вялікі патэнцыял для развіцця эканамічных, гандлёвых і фінансавых адносін. Нам трэба рухацца наперад», — сказаў Мануэль Марэра Крус.
Месяц таму ў Мінску адбылося пасяджэнне беларуска-кубінскай сумеснай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве. Прэм’ер-міністр Кубы станоўча ацаніў канструктыўны характар гэтай сустрэчы. «Для нас такі механізм вельмі важны. Гэта інструмент кансалідацыі нашых намаганняў і рэалізацыі патэнцыялу ўзаемадзеяння», — адзначыў ён.
Паводле яго слоў, асаблівая ўвага ўдзяляецца развіццю супрацоўніцтва ў сферах сельскай гаспадаркі, вытворчасці прадуктаў харчавання, медыцыны і фармацэўтыкі, прамысловасці, біятэхналогій, банкаўскай і фінансавай сферах.