Інфаграфіка

Атамная энергетыка |

Атамная энергетыка забяспечвае больш за 10% электраэнергіі, што вырабляецца ў свеце.

Усяго эксплуатуецца 415 энергаблокаў, яшчэ будуецца — 61.

Паводле прагнозаў МАГАТЭ, устаноўленая магутнасць АЭС у свеце да 2050 года вырасце больш як удвая — да 873 ГВт.

Беларуская атамная  электрастанцыя (БелАЭС):

БелАЭС задавольвае 40% унутраных патрэб у электраэнергіі.

З моманту ўключэння ў аб’яднаную энергасістэму першага энергаблока* БелАЭС выпрацавала 34,5 млрд кВт.гадз электраэнергіі. За студзень — жнівень 2024 года — 11,8 млрд кВт.гадз (столькі ж за ўвесь 2023 год).

У 2023 г. агульны аб’ём спажывання электраэнергіі ў краіне дасягнуў рэкорднага паказчыка — 41,1 млрд кВт.гадз.

За студзень — ліпень 2024 года электраспажыванне вырасла на 2 млрд кВт.гадз.

Электраэнергія актыўна выкарыстоўваецца для развіцця энергаёмістых вытворчасцей, электрыфікацыі жылфонду.

У Беларусі каля 15 тыс. электрамабіляў. За студзень — ліпень 2024 года паказчык спажывання электраэнергіі электратранспартам вырас удвая — да 18,5 млн кВт.гадз.

Работа станцыі дазволіла замясціць 9 млрд куб.м прыроднага газу, скараціць выкіды парніковых газаў на 7 млн ​​т за год.

*Першы энергаблок уключаны ў аб’яднаную энергасістэму 3 лістапада 2020 года, другі — 13 мая 2023 года.

Крыніца: Міністэрства энергетыкі

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть