Палітыка

Беларусь і Казахстан выказаліся за забеспячэнне дадатнай дынамікі ўсебаковага супрацоўніцтва


Ерлан Байжанаў і Сяргей Алейнік. Фота МЗС

6 чэрвеня, Мінск . Міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь Сяргей Алейнік 6 чэрвеня сустрэўся з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Казахстан у Рэспубліцы Беларусь, пастаянным прадстаўніком пры Статутных органах СНД па сумяшчальніцтве Ерланам Байжанавым у сувязі з завяршэннем яго дыпламатычнай місіі ў Беларусі. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.

Субяседнікі пацвердзілі высокі ўзровень дружалюбных адносін паміж Беларуссю і Казахстанам, а таксама ўзаемную зацікаўленасць у далейшым развіцці дыялогу ў розных сферах, канстатавалі нацэленасць на забеспячэнне дадатнай дынамікі гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва.

Бакі адзначылі эфектыўнае ўзаемадзеянне ў рамках шматбаковых арганізацый, у тым ліку ЕАЭС, СНД, а таксама АДКБ і ШАС, у якіх старшынствуе Казахстан.

Міністр падзякаваў паслу за асабісты ўклад ва ўмацаванне беларуска-казахстанскіх адносін, намаганні па актывізацыі палітычных кантактаў і пашырэнні гандлёва-эканамічных сувязей.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть