Беларусь стала членам ШАС |
Беларусь стала паўнапраўным членам Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва (ШАС).
Рашэнне падпісана 4 ліпеня 2024 года ў час пасяджэння Савета кіраўнікоў дзяржаў — членаў ШАС у Астане.
ШАС. Факты і лічбы:
ШАС аб’ядноўвае краіны* з тэрыторыяй больш за 35 млн кв. км, насельніцтвам звыш 3,5 млрд чал.
Доля ШАС у сусветным ВУП складае каля 1/4 ($23 трлн), у міжнародным гандлі — перавышае 15%.
Асноўныя мэты ШАС:
— узаемадзеянне ва ўмацаванні міру, бяспекі і стабільнасці,
— садзейнічанне эканамічнаму росту, сацыяльнаму і культурнаму развіццю.
Гісторыя ўступлення Беларусі ў ШАС:
Беларусь удзельнічае ў ШАС з 2010 г. у статусе партнёра па дыялогу, з 2015 г. — у статусе наглядальніка.
16 верасня 2022 г. на СКД ШАС у Самаркандзе (Узбекістан) падпісана рашэнне аб пачатку працэдуры ўступлення ў члены арганізацыі.
ШАС для Беларусі — стратэгічная перспектыва. Беларусь прымае актыўны ўдзел ва ўсіх асноўных вымярэннях дзейнасці Арганізацыі.
*Краіны — члены ШАС: Індыя, Іран, Казахстан, Кітай, Кыргызстан, Пакістан, Расія, Беларусь, Таджыкістан і Узбекістан.
Партнёры па дыялогу ШАС: Азербайджан, Арменія, Бахрэйн, Егіпет, Камбоджа, Катар, Кувейт, Мальдывы, М’янма, Непал, ААЭ, Саудаўская Аравія, Турцыя і Шры-Ланка.
У статусе наглядальніка: Афганістан, Манголія.
Крыніца: ШАС, адкрытыя крыніцы.