Спорт
Беларускія шахматысты ўзялі чатыры залатыя ўзнагароды юніёрскага чэмпіянату свету
Фота з архіва
7 жніўня, Мінск . Беларускія шахматысты заваявалі чатыры залатыя медалі юніёрскага чэмпіянату свету (U-20) у Ташкенце, паведамілі БЕЛТА ў Беларускай федэрацыі шахмат.
Два залатыя медалі ў актыве майстра ФІДЕ Аляксандры Тарасенка, якая апярэдзіла ўсіх саперніц і ў рапідзе, і ў бліцы. Акрамя таго, чэмпіёнамі планеты сталі міжнародны майстар Максім Царук (рапід) і міжнародны гросмайстар Дзяніс Лазавік (бліц).
У спаборніцтвах у сталіцы Узбекістана прынялі ўдзел маладыя шахматысты з 20 краін свету.