Эканоміка

Бяглоў: Беларусь на першым месцы сярод краін СНД па тавараабароце з Санкт-Пецярбургам


Аляксандр Бяглоў

25 кастрычніка, Санкт-Пецярбург . Беларусь на першым месцы сярод краін СНД па тавараабароце з Санкт-Пецярбургам. Аб гэтым заявіў губернатар Санкт-Пецярбурга Аляксандр Бяглоў у час пасяджэння Савета дзелавога супрацоўніцтва Беларусі і Санкт-Пецярбурга,

«Саюзныя адносіны нашых краін сёння знаходзяцца на піку. Цеснае ўзаемадзеянне лідараў нашых дзяржаў дае імпульс партнёрству ва ўсіх сферах. Партнёрства з Беларуссю — прыярытэт урада Санкт-Пецярбурга. Наша сумесная работа ахоплівае мноства напрамкаў. За невялікі тэрмін мы дасягнулі важкіх вынікаў абсалютна ва ўсіх галінах — гэта і прамысловая кааперцыя, і культурны абмен, і агульнаадукацыйныя праграмы. Мы працуем на рэзультат. Наш дыялог — адзін з лепшых прыкладаў работы горада з замежнымі партнёрамі», — сказаў Аляксандр Бяглоў. Развіваецца і супрацоўніцтва ў сферах аховы здароўя, спорту, культуры.

Ён адзначыў, што Санкт-Пецярбург актыўна працуе над пашырэннем гандлёва-эканамічных сувязей з Беларуссю. «Ваша краіна на першым месцы сярод усіх краін СНД па тавараабароце з нашым горадам. І наш тавараабарот дэманструе рост, але трэба і далей развіваць адносіны», — адзначыў губернатар.

«Мы выбралі самы правільны фармат адносін — інтэграцыя і кааперацыя. Мы не канкурэнты і не проста гандлёвыя партнёры — мы ўкладваем фінансаванне ў развіццё нашых сумесных вытворчасцей. Гэта дае нам вялікія канкурэнтныя магчымасці па пастаўках прадукцыі не толькі ў Санкт-Пецярбург, але і ў іншыя рэгіёны Расіі і за мяжу. Мы дамовіліся, што будзем пашыраць лакалізацыю нашых вытворчасцей», — звярнуў увагу Аляксандр Бяглоў.

Ён таксама падкрэсліў, што беларуская прадукцыя карыстаецца высокім попытам у Санкт-Пецярбургу, у тым ліку высакаякасныя прадукты харчавання — малако, мяса, яйкі. Са свайго боку Санкт-Пецярбург нарошчвае пастаўкі ў Беларусь металу, прадукцыі машынабудавання.

«Супрацоўніцтва нашых краін — гэта не проста лічбы і кантракты, гэта праекты, якія рэальна ўплываюць на жыццё нашых грамадзян. Дзякуючы сумесным намаганням мы развіваем прамысловую кааперацыю, ствараем новыя рабочыя месцы, укараняем перадавыя тэхналогіі. І кожны год мы запускаем новыя ініцыятывы, накіраваныя на паляпшэнне якасці жыцця нашых грамадзян, — адзначыў губернатар. — Мы ўзялі добры тэмп, але гэтага на сёння мала. Абстаноўка сведчыць аб тым, што трэба больш інтэнсіўна развіваць нашы адносіны ва ўсіх сферах».

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть