Спорт

Біятланістка Сола перамагла на адкрытым чэмпіянаце Беларусі па лыжаролерах


Фота з архіва

27 верасня, Мінск . На базе РЦАП па зімовых відах спорту «Раўбічы» праходзіць адкрыты чэмпіянат Беларусі па лыжаролерах і кросе,

На спаборніцтвах выступаюць беларускія і расійскія спартсмены. У другі спаборніцкі дзень удзельнікі турніру вызначылі мацнейшых у гонках з масавым стартам свабодным стылем. У жанчын перамогу атрымала прадстаўніца нацыянальнай каманды па біятлоне Ганна Сола, яшчэ адна наша спартсменка Ганна Каралёва фінішавала трэцяй. Паміж беларускамі размясцілася Дар’я Рагозіна з Расіі.

У мужчынскім мас-старце ўвесь п’едэстал аказаўся расійскім, на першую прыступку падняўся прызёр этапаў Кубка свету Андрэй Мельнічэнка. Напярэдадні лыжнікі разыгралі медалі ў спрынце класічным стылем, серабро ў жаночым фінале выйграла Ганна Каралёва, якая ўступіла толькі расіянцы Вікторыі Лукашовай. У мужчын поспех святкаваў алімпійскі чэмпіён і шматразовы чэмпіён свету з Расіі Сяргей Усцюгаў.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть