Грамадства
Да +13°С і дажджы прагназуюць у Беларусі 15 кастрычніка
14 кастрычніка, Мінск . Да 13 градусаў цяпла і кароткачасовыя дажджы на большай частцы тэрыторыі чакаюцца ў Беларусі 15 кастрычніка, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Будзе воблачна з праясненнямі. Уначы і раніцай у асобных раёнах слабы туман. Вецер прагназуецца заходні, паўночна-заходні 4-9 м/с.
Тэмпература паветра ўначы складзе 2-8, удзень — 7-13 градусаў цяпла.