Культура

Для архітэктараў, горадабудаўнікоў, дызайнераў і рэстаўратараў. Адкрыты прыём заявак на фестываль «Дойлідства»


Фота арганізатараў

28 жніўня, Мінск . XXXII Міжнародны архітэктурны фестываль «Дойлідства», які арганізуецца Саюзам архітэктараў Расіі, пройдзе з 12 па 14 лістапада ў выставачным комплексе «Гасціны двор» у Маскве. Удзел у ім могуць прыняць і беларускія спецыялісты, паведамілі БЕЛТА ў Беларускім саюзе архітэктараў.

Тэмай фестывалю гэтага года стаў «Прарыў». Арганізатары прадугледзелі выставачную, конкурсную і дзелавую праграмы. Конкурсная прадстаўлена васьмю аглядамі-конкурсамі і двума конкурсамі. Сярод іх агляд-конкурсы «Рэгіёны Расіі», «Архітэктурныя творы 2022-2024», «Творчыя архітэктурныя майстэрні і калектывы», «Творчасць маладых архітэктараў», «Творчасць студэнтаў архітэктурных ВНУ і каледжаў», «Храмавая архітэктура», «Дзіцячая архітэктурна-мастацкая творчасць», «Экаўстойлівая архітэктура», а таксама конкурсы «Лепшае друкаванае выданне пра архітэктуру і архітэктараў» і «Лепшы фільм пра архітэктуру і архітэктараў». У рамках дзелавой праграмы пройдуць круглыя сталы, дыскусіі, майстар-класы, лекцыі і прэзентацыі.

Да ўдзелу запрашаюцца расійскія і замежныя архітэктары, горадабудаўнікі, дызайнеры, рэстаўратары, архітэктурныя бюро, студыі і майстэрні, праектныя, вытворчыя і будаўнічыя арганізацыі, органы архітэктуры і горадабудаўніцтва рэгіёнаў і гарадоў Расіі, архітэктурныя ВНУ і факультэты, дзіцячыя архітэктурна-мастацкія школы — усе, хто зацікаўлены ў развіцці архітэктуры і горадабудаўніцтва, у дэманстрацыі ўласных дасягненняў, у пашырэнні прафесійных кантактаў. Зарэгістравацца для ўдзелу ў фестывалі можна да 13 верасня ўключна, апошні дзень прыёму конкурсных работ — 1 кастрычніка.

Міжнародны архітэктурны фестываль «Дойлідства» — падзея нацыянальнага маштабу, якая ўяўляе сабой агляд дасягненняў у галіне архітэктурнай і горадабудаўнічай дзейнасці гарадоў і рэгіёнаў Расіі і не толькі. Фестываль праводзіцца пры падтрымцы ўрада Масквы, Мінбуда Расіі і камітэта па архітэктуры і горадабудаўніцтве Масквы.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть