Спорт

Федэрацыі хакея Беларусі і Узбекістана пашыраць супрацоўніцтва ў падрыхтоўцы спартсменаў


Фота з архіва

19 жніўня, Мінск . Федэрацыя хакея Беларусі і Федэрацыя хакея Узбекістана падпісалі мемарандум аб супрацоўніцтве. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ФХБ.

Пагадненне разлічана на пяць гадоў — да канца сезона-2028/29. Супрацоўніцтва хакейных федэрацый уключае ў сябе абмен методыкамі падрыхтоўкі хакеістаў, правядзенне семінараў і канферэнцый для трэнераў розных узроўняў, узаемадзеянне ў сферы судзейства, а таксама арганізацыю сумесных спаборніцтваў і вучэбна-трэніровачных збораў.

«Нягледзячы на тое, што хакей ва Узбекістане пачаў развівацца зусім нядаўна, у нашага віду спорту ў гэтай краіне вялікі патэнцыял развіцця, — сказаў старшыня ФХБ Аляксандр Багдановіч. — На матчы мясцовай каманды «Хумо» ў сярэднім ходзіць больш як 4 тыс. гледачоў, і такая наведвальнасць сведчыць аб высокай цікавасці да гульні з боку мясцовага насельніцтва. Мы будзем рады дапамагчы нашым узбекскім калегам развіваць хакей у іх краіне, удзельнічаючы ў праграмах абмену, запрашаючы мясцовых трэнераў да нас на стажыроўкі і гэтак далей».

На мінулым тыдні ў Ташкенце прайшоў папярэдні этап міжнароднага турніру «Еўра-Азіяцкі Кубак Дружбы», удзел у якім прыняў хакейны клуб «Брэст». Наша каманда абыграла «Арлан» з Какшэтау, а таксама ўступіла мясцоваму «Хумо» і тульскаму АКМ. Брастаўчане занялі трэцяе месца ў групе і не выйшлі ў «фінал чатырох».

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть