Культура

ФОТАФАКТ: Юбілейны 50-ы фестываль «Беларуская музычная восень» у Белдзяржфілармоніі

2 кастрычніка, Мінск . Юбілейны 50-ы фестываль мастацтваў «Беларуская музычная восень» праходзіць у Беларускай дзяржаўнай філармоніі з 1 кастрычніка па 30 лістапада.

Як раней паведамлялі арганізатары, адзін са старэйшых айчынных музычных форумаў прызначаны далучыць самае шырокае кола слухачоў да лепшых узораў сусветнай музычнай спадчыны, азнаёміць з разнастайнасцю жанраў і стыляў айчыннай і замежнай музыкі, прадстаўленай у шырокім кантэксце іншых мастацтваў. Праграма юбілейнага фестывалю асабліва яркая, насычаная і паўнагучная. У «асенняй» афішы звыш 40 вечароў у Вялікай зале і Малой зале імя Р.Шырмы.

Адкрыўся фестываль у Вялікай зале філармоніі 1 кастрычніка ў Міжнародны дзень музыкі канцэртам Дзяржаўнага акадэмічнага сімфанічнага аркестра Беларусі пад кіраўніцтвам галоўнага дырыжора народнага артыста Беларусі Аляксандра Анісімава.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть