Грамадства
Галоўчанка ўсклаў вянок да мемарыяла нацыянальнага героя Кубы Хасэ Марці
17 ліпеня, Мінск . Прэм’ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка ў час афіцыйнага візіту ў Гавану ўсклаў вянок да мемарыяла нацыянальнага героя Кубы Хасэ Марці,
Мемарыял размешчаны ў цэнтры плошчы Рэвалюцыі ў Гаване. Помнік з’яўляецца самым высокім збудаваннем у сталіцы, яго вышыня складае 142 м. Хасэ Марці — кубінскі паэт, пісьменнік, публіцыст, перакладчык, філосаф і рэвалюцыянер, лідар вызваленчага руху Кубы ад Іспаніі.
Раней Раман Галоўчанка наведаў з афіцыйным візітам Венесуэлу. Работа па развіцці супрацоўніцтва з краінамі далёкай дугі прадаўжаецца на Кубе, далей запланаваны яшчэ візіт у Нікарагуа. Паводле слоў Рамана Галоўчанкі, галоўная мэта — закласці трывалы фундамент для работы на будучыню.
Фота Паўла Арлоўскага