У свеце

Харыс заявіла, што ў яе хапае галасоў дэлегатаў для вылучэння кандыдатам у прэзідэнты


Фота АР

24 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Віцэ-прэзідэнт ЗША Камала Харыс заявіла, што атрымала дастаткова галасоў дэлегатаў маючага адбыцца з’езда Дэмакратычнай партыі для вылучэння кандыдатам на вышэйшую дзяржаўную пасаду краіны, паведамляе ТАСС.

«Вісконсін, мне паведамілі, што сёння раніцай мы заручыліся падтрымкай дастатковай колькасці дэлегатаў для вылучэння кандыдатам ад дэмакратаў, — сказала яна ў час выступлення ў Мілуокі (штат Вісконсін). — Я абяцаю вам, што наступныя тыдні прадоўжу аб’ядноўваць нашу партыю, каб мы былі гатовы перамагчы ў лістападзе. Мы пераможам на гэтых выбарах».

Трансляцыю выступлення вялі цэнтральныя тэлеканалы.

Раней агенцтва Associated Press паведаміла, што Харыс атрымала дастатковую колькасць галасоў дэлегатаў для вылучэння кандыдатам ад дэмакратаў на выбарах. Паводле яго падлікаў, да вечара панядзелка па часе ўсходняга ўзбярэжжа ЗША Харыс падтрымалі 2538 дэлегатаў. Згодна з правіламі Дэмакратычнай партыі, для зацвярджэння кандыдатам неабходна набраць не менш за 1976 галасоў, удакладніла агенцтва.

Дзеючы амерыканскі лідар Джо Байдэн 21 ліпеня аб’явіў аб выхадзе з перадвыбарнай гонкі. Ён таксама падтрымаў вылучэнне Харыс кандыдатам у прэзідэнты ад дэмакратаў.-0-

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть