І спартыўны стыль таксама. У Беларусі з’явіліся адзіныя лінейкі школьнага адзення для заняткаў фізкультурай
Фота з архіва
1 жніўня, Мінск . Акрамя адзення дзелавога стылю, рэкамендаванага для школьнікаў, айчынныя вытворцы ўдзялілі ўвагу і распрацоўцы даволі шырокай лінейкі адзення для спорту, які з’яўляецца неад’емнай часткай навучальнага працэсу. Гэтак жа як школы і гімназіі набываюць адзенне ў адзіным выкананні для заняткаў у вучэбных класах, таксама можна падабраць для аднакласнікаў аднастайныя джэмперы, майкі або штаны для заняткаў фізкультурай. Ідэю ў час прэс-канферэнцыі «Аб пачатку работы школьных базараў у 2024: распродажы і акцыі на тавары для школьнікаў, абнаўленне асартыменту, кантроль якасці рэалізуемай прадукцыі» агучыла Таццяна Лугіна,
У сталічным гандлёвым цэнтры «Першы нацыянальны гандлевы дом» сёння, 1 жніўня, стартаваў пілотны праект для 20 сталічных гімназій і школ па падборы вучнёўскага гардэроба. Кіраўнік канцэрна лёгкай прамысловасці тлумачыць: праект мае выключна рэкамендацыйны характар. Айчынныя вытворцы прапануюць бацькам вучняў апрануць сваіх дзяцей у прапанаваныя асартыментныя групы вобразаў. Выбар — шырокі. Таццяна Лугіна ўдакладніла, што камплекты складаюцца з некалькіх відаў штаноў і спадніц, камізэлек і жакетаў розных фактур.
«Прайшло некалькі нарад. Мы абмеркавалі і палічылі магчымым прапанаваць бацькам сабраць для сваіх сыноў і дачок школьнага ўзросту агульны па каляровай гаме вобраз, але з розным наборам асартыментных пазіцый, — расказала кіраўнік «Беллегпрама». — Асобная прапанова датычыцца шаўронаў з дзяржсімволікай. Яны могуць набывацца асобна і нашывацца на адзенне дзіцяці, тым самым дапамагаючы хлопчыку або дзяўчынцы з дзяцінства адчуваць сваю прыналежнасць да роднай краіны, адчуваць гонар за яе. Яшчэ раз падкрэслю, мы не навязваем. Рэалізацыя задумы на меркаванне бацькоў. Але я лічу, што гэта станоўчы вопыт у рэчышчы агульнага трэнду, калі грамадства праз школьную форму кансалідуе пазітыўныя напрацоўкі з мінулага».
Старшыня канцэрна «Беллегпрам» таксама звярнула ўвагу на сур’ёзны падыход айчынных вытворцаў да цэнаўтварэння на школьны асартымент. Прадпрыемствы арыентаваны «не выбівацца» з агульнай сітуацыі на рынку.
Прымаюцца пад увагі заўвагі, зробленыя пасля выхаду школьных калекцый мінулых гадоў. У бягучым сезоне дызайнеры распрацавалі мадэлі штаноў для хлопчыкаў і спадніц для дзяўчынак, дзе магчыма рэгуляваць даўжыню і абхват таліі. На выраст.
«Мы самі бацькі, мы ведаем, як хутка дзеці растуць і што трэба зрабіць, каб форма магла насіцца на працягу ўсяго навучальнага года. З’явіліся і такія асартыментныя пазіцыі, якія можна было б насіць і некалькі гадоў. Усё гэта мы стараемся ўлічваць», — рэзюмавала старшыня канцэрна «Беллегпрам» Таццяна Лугіна.