Як правільна вырошчваць кавуны ў Беларусі. Фермер з 12-гадовым вопытам падзяліўся лайфхакамі
Уладзімір Крапіўка
4 верасня, Мінск . Як правільна вырошчваць кавуны ў Беларусі і які сорт самы лепшы, у YouTube-праекце БЕЛТА «Па факце: рашэнні Першага» расказаў фермер Уладзімір Крапіўка.
Вырошчванне кавуноў у Беларусі — справа перспектыўная. Рэнтабельнасць культуры даходзіць да 180 працэнтаў. Таму ўсё больш фермераў, якія гатовы рызыкнуць і заняцца кавуновай справай. Уладзімір Крапіўка — адзін з іх. У тэме — больш за 12 гадоў.
«Самы лепшы сорт — «Раманза». Купляеце добрае насенне, бераце тарфяныя гаршкі, набіваеце сумессю, дзе PH — глебавая кіслотнасць — сем і вышэйшая. Недзе з 1 мая семечку ў гаршчок — і паліваеце. А потым гледзіце, якая тэмпература глебы з 15 мая па 22 чэрвеня. Выносьце ў адкрыты грунт і садзіце. А калі хочаце раней і хочаце вельмі добрыя кавуны, то плёнку на дзень трэба адкрываць, а на ноч — закрываць», — падзяліўся «рэцэптам» вырошчвання Уладзімір Крапіўка.
Імпартныя кавуны захоўваюцца даўжэй за беларускія. Іх апрацоўваюць фунгіцыдамі. Гэта рэчыва для барацьбы з грыбковымі хваробамі раслін. Але пра карысць ураджаю пасля гэтага гаварыць ужо не даводзіцца.
«Тэмпература самая лепшая для кавуна пры добрай вільготнасці — гэта 22-26 градусаў. Гэта значыць тэмпература глебы. Тады кавун развіваецца лепш. Нашы няхай і не такія салодкія, хоць таксама салодкія, але ў іх больш фруктозы, чым цукрозы. І ўсё тое, што вырашчана на нашай зямлі, лепш падыходзіць нашаму арганізму», — упэўнены Уладзімір Крапіўка.
* Праект створаны за кошт сродкаў мэтавага збору на вытворчасць нацыянальнага кантэнту.