Грамадства

Каранкевіч: працоўныя дынастыі прамыслоўцаў — аснова краіны


Віктар Каранкевіч

20 верасня, Мінск . Для кожнага чалавека галоўнае — сям’я, а калі сям’я з’яўляецца працоўнай дынастыяй, дзе з любоўю перадаюць адносіны да сваёй справы, прафесіяналізм і майстэрства — гэта ні што іншае як аснова не толькі эфектыўнага прадпрыемства, але і аснова краіны ў цэлым. Такую думку ў час урачыстай цырымоніі адкрыцця галіновага конкурсу «Працоўная дынастыя — 2024» выказаў намеснік прэм’ер-міністра Віктар Каранкевіч,

Паводле слоў віцэ-прэм’ера, працоўныя дынастыі з’яўляюцца праваднікамі станоўчых якасцей у калектыве прамысловага прадпрыемства, паказваючы прыклад адказнасці, працавітасці, любові да сям’і, справы, працы, Радзімы. Віктар Каранкевіч зрабіў акцэнт: сувязь пакаленняў вельмі важная, паколькі ў гэтым выхоўваецца і дастойная моладзь, за якой будучыня Беларусі.

«Працоўныя дынастыі, да таго ж, не толькі захоўваюць прафесіяналізм, але і прымнажаюць кампетэнцыі. У такіх сем’ях таксама хаваецца рэсурс для далейшага эфектыўнага развіцця прадпрыемстваў, — лічыць намеснік прэм’ер-міністра. — Вялікая ўдзячнасць тым, хто выхаваў не адно пакаленне вучняў і прадаўжае гэту традыцыю, адказна падыходзячы да перадачы ведаў і вопыту. Наша працуючая моладзь стараецца быць лепшай за сваіх бацькоў, імкнецца, каб таты і мамы ганарыліся іх поспехамі і дасягненнямі. Так і павінна быць».

Штогадовы галіновы конкурс працоўных дынастый прадпрыемстваў Міністэрства прамысловасці «Працоўная дынастыя» праводзіцца ўжо чацвёрты раз напярэдадні прафесійнага свята — Дня машынабудаўніка. На гэты раз у падзеі ўдзельнічаюць 13 сем’яў беларускіх прамыслоўцаў, і ўпершыню ў іх ліку — прадстаўнікі айчыннага легпрама. Сярод удзельнікаў — сем’і работнікаў прамысловых гігантаў рэспублікі: БЕЛАЗа, МАЗа, МТЗ, ММЗ, БМЗ, «Гомсельмаша», Мінскага завода халадзільнікаў «Атлант», «Бабруйскаграмаша», «ІНТЭГРАЛа», Магілёўскага завода ліфтавага машынабудавання, Мінскага механічнага завода імя С.І.Вавілава і дзве дынастыі айчыннай лёгкай прамысловасці, якія прадстаўляюць фабрыкі «Стужка» і «Віцебскія дываны».

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть