Эканоміка

«Кавліцмаш» працуе над пашырэннем лінейкі прэсаў


На прадпрыемстве. Фота з архіва

20 верасня, Брэст . ААТ «Кавліцмаш» працуе над пашырэннем лінейкі прэсаў. Аб гэтым паведаміў журналістам дырэктар прадпрыемства Максім Захаранка,

«У нас ёсць два сур’ёзныя праекты. Адзін з іх інавацыйны. Гэта распрацоўка і выраб гарачаштамповачных прэсаў сілай да 25 меганьютанаў (МН), што дазволіць пашырыць нашы тэхналагічныя магчымасці для заказчыкаў у першую чаргу. Другі інвестыцыйны праект не менш важны, што дазволіць нам таксама пашырыць лінейку прэсаў», — расказаў Максім Захаранка.

У Пінску сёння праходзіць урачыстае мерапрыемства, прысвечанае 50-годдзю «Кавліцмаша». З юбілеем калектыў прадпрыемства павіншаваў старшыня Брэсцкага аблвыканкама Пётр Пархомчык. Ён звярнуў увагу, што за сваю паўвекавую гісторыю завод перажыў розныя перыяды. У тым ліку ў 1990-я гады сутыкнуўся з вялікімі складанасцямі. Сітуацыю ўдалося выправіць, калі прадпрыемства ўвайшло ў холдынг «БЕЛАЗ».

«Бачым, што прадпрыемства змянілася: выконвае ўсе пастаўленыя задачы, вырасла вытворчасць,створана вялікая колькасць новых рабочых месцаў. Вельмі важна, што людзі паверылі, што прадпрыемства мае светлую будучыню», — сказаў Пётр Пархомчык. Ён адзначыў, што з развіццё завода ўкладваюцца інвестыцыі, ствараюцца рабочыя месцы са станкамі і лічбавым праграмным кіраваннем. «Прадпрыемства мае прадукт, які запатрабаваны і на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, і за межамі нашай краіны, — падкрэсліў кіраўнік вобласці. — Сёння завод вырабляе розныя прэсы. Але я лічу, гэтага недастаткова. Заўсёды выкарыстоўваю тэрмін «дыверсіфікацыя бізнесу». Прадпрыемства павінна быць рознамаштабным, яно павінна вырабляць розныя віды прадукцыі. Чым іх будзе больш, тым прадпрыемства будзе больш устойлівым».

Генеральны дырэктар ААТ «БЕЛАЗ» — кіруючая кампанія холдынга «БЕЛАЗ-Холдынг» Сяргей Лесін дадаў, што раней ледзь не была загублена ўласная галіна станкабудавання. «Цяпер перад «Кавліцмашам» стаіць няпростая задача: адрадзіць гэту галіну і даць прамысловым прадпрыемствам (такім гігантам, як БЕЛАЗ, МАЗ, МТЗ) айчыннае прэсавае, кавальскае абсталяванне, абсталяванне для ліцейнай вытворчасці. Думаю, што цяперашняму калектыву прадпрыемства гэта пад сілу. Мы помнім традыцыі, уклад ветэранаў — заснавальнікаў прадпрыемства. Не забываем аб тым, што немагчыма паступальнае развіццё без выхавання новага пакалення інжынераў, без інвестыцый, закупкі новага абсталявання», — сказаў Сяргей Лесін. Ён запэўніў, што ў «Кавліцмаша» вялікі патэнцыял і пажадаў калектыву поспехаў у дасягненні новых амбіцыйных мэт.

Гісторыя ААТ «Кавліцмаш» бярэ свой пачатак у 1974 годзе, калі быў уведзены ў эксплуатацыю першы пускавы комплекс Пінскага завода кавальска-прэсавых аўтаматычных ліній.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть