Краіны ЕАЭС і Іран зацікаўлены ў стварэнні поўнафарматнай зоны свабоднага гандлю
Фота eec.eaeunion.org
19 чэрвеня, Мінск . Дэпутаты на пасяджэнні першай сесіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі восьмага склікання прынялі законапраект «Аб ратыфікацыі Пагаднення аб свабодным гандлі паміж Еўразійскім эканамічным саюзам і яго дзяржавамі-членамі, з аднаго боку, і Ісламскай Рэспублікай Іран, з другога боку»,
Праект закона падрыхтаваны з мэтай выказвання згоды Беларусі на абавязковасць для яе Пагаднення аб свабодным гандлі паміж Еўразійскім эканамічным саюзам і яго дзяржавамі-членамі і Ісламскай Рэспублікай Іран, падпісанага 25 снежня 2023 года ў Санкт-Пецярбургу.
Мэтай пагаднення з’яўляецца стварэнне поўнафарматнай зоны свабоднага гандлю паміж дзяржавамі — членамі ЕАЭС і Іранам, што забяспечыць дыверсіфікацыю экспартных паставак за кошт зняцця тарыфных і нетарыфных бар’ераў па доступе на рынак шырокага пераліку тавараў, а таксама паляпшэння ўмоў для гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва.
Адкрыццё іранскага рынку за кошт абнулення пошлін забяспечыць экспарцёрам Беларусі больш канкурэтныя ўмовы паставак тавараў.
«Гэта вельмі важны законапраект, — адзначыў член Пастаяннай камісіі па жыллёвай палітыцы, гандлі і будаўніцтве Палаты прадстаўнікоў Віктар Плескач. — Ён адкрывае магчымасць работы, гандлю і ўзаемных адносін з Іранам. Прэзідэнт заўсёды гаворыць: мы павінны шукаць сабе сяброў і саюзнікаў. І гэты законапраект накіраваны на тое, каб мы маглі гандляваць з гэтай 80-мільённай краінай. Гэта вялікі рынак».
«Практычна ўсе тавары, якія мы пастаўляем на рынак Ірана, сёння будуць пастаўляцца на льготных умовах, — удакладніў дэпутат. — Побач Кітай, з якім гандлюе Іран. Гэта значыць мы гэтым законам яшчэ больш паглыбляемся ў іншыя рынкі».