Прэзідэнт

Лукашэнка ў інтэрв’ю «Известиям»: любы палітык, які замахнуўся на суверэнітэт Беларусі, будзе знесены яе народам | Навіны Беларусі | Беларускія навіны | Беларусь — афіцыйныя навіны | Мінск | БелТА

25 кастрычніка, Мінск . Любы палітык, які замахнуўся на суверэнітэт Беларусі, будзе знесены яе народам. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў у Казані на палях саміту БРІКС у інтэрв’ю выданню «Известия», .

«Я заўсёды настойваў і настойваю на тым, што дом — калі ўявіць Саюзную дзяржаву як дом — трэба будаваць з фундамента. Што з’яўляецца фундаментам нашых адносін? Эканоміка. Таму трэба выбудоўваць эканамічную аснову гэтай дзяржавы. І другое, маё жалезнае патрабаванне, умова, — у нас агульная айчына ад Брэста да Уладзівастока. Нікуды не дзенешся ад гэтага. Мы ўжо дзясяткамі гадоў, стагоддзямі да гэтага прывыклі, — сказаў Аляксандр Лукашэнка. — Але так склалася, не па нашай віне, што тут дзве дзяржавы. Дзве суверэнныя дзяржавы: Беларусь і велізарная Расія. Гэта непахісны закон нашага часу».

«Таму ўсякія размовы аб тым, што імперыя там, сатэліт, не сатэліт, што ўнутр Расіі ўступіць і іншае… Станьце на маё месца. Вы што, з’яўляючыся Прэзідэнтам суверэннай (не гавару незалежнай — мы адзін ад аднаго залежым) дзяржавы, гэту дзяржаву заўтра знішчылі б? Я на гэта пайсці не магу і мяне ніхто на гэта не ўпаўнаважыў. Гэта па-першае. Па-другое, любы рух любога палітыка ў гэтым напрамку — ён будзе знесены беларускім народам», — падкрэсліў беларускі лідар.

Адначасова ён запэўніў, што беларусы для расіян — гэта самыя адданыя і надзейныя людзі. «Такіх адданых, адкрытых і сумленных у свеце больш няма для вас, і не шукайце іх. Я вопытны палітык, і я ўжо гэта ведаю дакладна, — сказаў Аляксандр Лукашэнка. — Палітык, які не чапляецца за ўладу, — не тое што мне ўсё роўна, буду я на чале ўлады ці не буду, але які не чапляецца за ўладу. Я больш думаю аб дзецях цяпер, аб вашых і нашых, і гэтак далей — мы не павінны ў гэтым напрамку развіваць наша супрацоўніцтва».

Прэзідэнт падкрэсліў, што нельга ставіць пытанні ў такім ключы, што «вы меншыя, мы большыя, а ў нас эканоміка такая, сякая, мы вам будзем дапамагаць і далей уступайце ў склад Расіі». «Гэта немагчыма і нерэалізуема. Баюся нават сказаць, што гэта вайна. Але вы бачыце нашы адносіны з Пуціным. Вялікая колькасць перагавораў, кантактаў асабістых і іншых. У нас ніколі так пытанне не стаяла. Ну ў Расіі камусьці карціць і ў высокіх колах. Трэба гэта выкінуць, — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. — І потым, а навошта гэта? Я часта гавару, што мы з Пуціным — недурныя людзі. А спецыялістаў у нас дастаткова для таго, каб, маючы дзве суверэнныя дзяржавы, выбудаваць такія цесныя адносіны ў Саюзнай дзяржаве, якія будуць яшчэ больш цеснымі і моцнымі, чым ва ўнітарнай дзяржаве. І ніхто ні на каго крыўдзіцца не будзе. Нам гэта патрэбна».

Прэзідэнт у сувязі з гэтым адзначыў, што свет змяніўся, і цяпер не Сярэднявечча, калі можна проста захапіць тую ці іншую тэрыторыю. «Сёння можна нахіліць, заваяваць нешта, а заўтра што? Ну добра, заваявалі Украіну, дапусцім, Расія. Што потым? Заўсёды робячы крок, разумны, мудры палітык павінен думаць: «а далей што?». Таму перад Пуціным, ён пра гэта часта гаворыць, перад ім ніколі не стаяла задача заваяваць, — заявіў Аляксандр Лукашэнка. — Мы часта абмяркоўваем гэта пытанне. Такую вялізную краіну падмяць без наступстваў? Не. Што мы хочам атрымаць, каб там пастаянна была партызаншчына і яны ўчынялі тэракты супраць нас і расіян? Яны ж будуць гэта рабіць. Чаму? Таму што іх будуць да гэтага падштурхоўваць. Узрыўчатку ім прынясуць у любы час. Гэта як мінімум тэракты. Таму свет цяпер такі, гэта не Сярэднявечча, калі захапіў тэрыторыю, падаткі плаціш і добра. Свет змяніўся, свет іншы. Таму заўсёды трэба думаць аб тым, што будзе потым».

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть