Прэзідэнт

Лукашэнка асабліва адзначыў прысутнасць на «Славянскім базары» калектываў з краін ШАС | Навіны Беларусі | Беларускія навіны | Беларусь — афіцыйныя навіны | Мінск | БелТА


Фота з архіва

11 ліпеня, Віцебск . Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на цырымоніі адкрыцця міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» асабліва адзначыў прысутнасць на гэтым форуме калектываў з краін Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва,

«Славянская душа бязмежная ў сваёй адкрытасці свету. Таму наш фестываль даўно выйшаў за геаграфічныя рамкі славянскага братэрства», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.


Цяперашні форум сабраў аднадумцаў з чатырох дзясяткаў краін — ад Расіі да Індыі і ад Кітая да Калумбіі.

«Сёння мы ўпершыню вітаем міністраў культуры і творчыя калектывы з краін Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва — цяпер ужо і нашай арганізацыі. Гэта знакавая падзея ў жыцці краіны. Мы далучыліся да супольніцтва дзяржаў, за якімі будучыня. Будучыня развіцця чалавецтва на прынцыпах раўнапраўя, павагі і стварэння. Прынамсі, сёння пануе ў ШАС такі дух», — сказаў Прэзідэнт.


У праграме цяперашняга фестывалю — Дзень нацыянальных культур краін ШАС. «Няхай ён стане сімвалічным пачаткам нашага сумеснага шляху да агульных мэт. Мэт, якія з’ядналі больш за палову насельніцтва планеты — людзей, якім блізкая і зразумелая філасофія нашага фестывалю. У ёй — ключ да міру і ўзаемаразумення, які нам даюць людзі мастацтва, таленавітыя людзі», — пажадаў беларускі лідар.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть