Прэзідэнт

Лукашэнка і Мірзіёеў правялі тэлефонную размову | Навіны Беларусі | Беларускія навіны | Беларусь — афіцыйныя навіны | Мінск | БелТА

24 ліпеня, Мінск . Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 24 ліпеня правёў тэлефонную размову з Прэзідэнтам Узбекістана Шаўкатам Мірзіёевым. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Кіраўнік беларускай дзяржавы павіншаваў свайго ўзбекскага калегу з днём нараджэння.

Аляксандр Лукашэнка і Шаўкат Мірзіёеў абмеркавалі і ход рэалізацыі дамоўленасцей, дасягнутых у час візіту Прэзідэнта Беларусі ў Ташкент у лютым гэтага года. Як было адзначана, па шэрагу напрамкаў ідзе эфектыўная работа.

У студзені-маі ўзаемны гандаль дасягнуў амаль $245 млн, пры гэтым тэмп росту ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года склаў 105,3%. Бакі прадаўжаюць кааперацыйнае супрацоўніцтва, пачалі і рэалізацыю шэрага новых сумесных праектаў.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть